Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
Анонсы
24.03.2017 16:26

28–29 сакавіка ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў, прысвечаная пакліканню да святарства. Арганізуе яе Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з пінскай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя св. Тамаша Аквінскага.

Падчас супольнай малітвы і чытання Божага слова юнакі будуць разважаць над шляхам свайго жыцця.

Пачатак у 12.00.

З сабою неабходна мець:

  • Святое Пісанне
  • нататнік
  • ручку
  • спальны мяшок альбо камплект пасцельнай бялізны

Як дабрацца
Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль — з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў накірунку Лебедзева ходзяць кожную гадзіну.

Адрас:
Мінская вобласць
Маладзечанскі раён
в. Лебедзева
вул. Савецкая, 40

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (29) 622-23-10, +375 (33) 662-23-10
e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.