ГЭТА АРХІЎ
На галоўную старонку >>>
Усе
Беларусь
Ватыкан
Замежжа
Анонсы
Біскупы
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Віцебская дыяцэзія
Пінская дыяцэзія
Гродзенская дыяцэзія
Канферэнцыя Біскупаў
Нунцыятура
Навучальныя ўстановы
Манаскія і законныя супольнасці
Прэса
Выдавецтвы
Хрысціянства на Беларусі
Святыя і благаславёныя
Базылікі меншыя
Асноўныя малітвы на працягу дня
Агульны катэхізіс
Малітвы ў розных патрэбах
Малітвы да Маці Божай
Малітвы да святых і благаславёных
Малітвы на кожны дзень тыдня
Парадак Святой Імшы (Ordo Missae)
Літаніі
Набажэнствы на працягу літургічнага года
Спасылкі
Рэсурсы партала
RSS-стужкі
Паслугі
Статыстыка
Тлумачальны слоўнік
Мапа сайта
Кантакт
Кантакты
Прэс-канферэнцыі
Анонсы
Падпіска
Навіны | Дыяцэзіі | Установы | Гісторыя | Малітвы | Даведнік | Для СМІ
Belarusian English Polish Russian German
Першая Мапа сайта Версія для друку E-mail

Nuntiatura Apostolica
Nuntiatura
Apostolica

RSS-стужкі

 


г. Мазыр - парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

Пробашч - кс. дек. Тадэвуш Волас

Адрас: вул. Гогаля 93,
г. Мазыр,
Гомельская вобл.,
Рэспубліка Беларусь

Тэл.: (8-02351) 6-05-86
E-mail: ???



Расклад набажэнствау (магчымы змены)

У буднія дні:
19:00 - Святая Імша на беларускай мове

У нядзелю і святы:
10.00 - Святая Імша на беларускай мове
12.30 - Святая Імша на польскай мове


З гісторыі парафіі і касцёла

У энцыклапедыі «Живописная Россия» (1882 г.) географ А. К. Кіркор паведамляе, што каталіцкі касцёл у Мазыры заснаваў кароль Жыгімонт ІІІ у 1610 годзе, але «Квартальнік Літоўскі» (№ 4, 1910 г.) распавядае, што стараста Б. Стравінскі заснаваў касцёл, званы фарным, у 1616 годзе.

Каталіцкая вера ў Мазыры зведала часы залатога росквіту, калі будаваліся і дзейнічалі кляштары цыстэрцыянцаў, бернардзінцаў, марыявітак, базыльянаў, езуіцкая місія. Пры святынях працавалі школы для дзяцей і моладзі, старанна захоўваліся бібліятэкі. Уся гісторыя Мазыра непарыўна звязана з дзейнасцю каталіцкіх кляштараў, а захаваныя традыцыі духоўнасці – гэта адгалоскі той вялікай збаўчай працы, якую самаахвярна праводзілі святары і законнікі.

Вера на Мазыршчыне таксама спазнала боль знявагаў і пераследу ў гады нецярпімасці да ўсяго каталіцкага з боку расійскіх царскіх уладаў, якія ў шавінісцкім змаганні зачынялі касцёлы і кляштары, скасоўвалі парафіі, бачачы ў іх пагрозу самадзяржаўю. Другі віток пераследу за веру адбыўся, як вядома, у часы ваяўнічага савецкага атэізму. Бязбожнікі спрабавалі знішчыць нават сляды Хрыстовай веры, у выніку гэтага да 1990 г. на Мазыршчыне не працавала ні адна каталіцкая святыня.

Ікона Маці Божай Юравіцкай знаходзіцца ў цэнтральным алтары мазырскага касцёла св. Міхала Арханёла. Мясцовыя католікі ўшаноўваюць Багародзіцу як сваю заступніцу, з Яе дапамогаю звязваюць адраджэнне Касцёла на Мазыршчыне.
Рэлігійнае жыццё адрадзілася ў Мазыры і навакольных населеных пунктах з прыездам з Польшчы ксяндза Юзафа Дзеконьскага. 24 кастрычніка 1990 г. будынкі былога касцёла і кляштара цыстэрцыянак былі перададзены новаўтворанай рыма-каталіцкай парафіі г. Мазыра. Касцёл быў перабудаваны, падзелены на два паверхі. Апошнім часам тут размяшчалася музычнае вучылішча. Будынак, узведзены ў 1745 г., быў пашкоджаны часам, вада ды вецер рабілі сваю знішчальную справу шмат гадоў, а былыя нядбайныя гаспадары не вельмі клапаціліся пра культавае збудаванне. Пад кіраўніцтвам пробашча ксяндза Юзафа ў 1991 г. пачалася рэканструкцыя парафіяльнай святыні. Работы было шмат: трэба было ўмацаваць падмуркі, разабраць дабудаваныя паверхі, закласці прарэзаныя вокны, зрабіць новы дах. Унутранае аздабленне патрабавала вялікіх матэрыяльных укладанняў, доўгай карпатлівай працы, але заўсёды знаходзіліся дабрачынцы, якія духоўна і матэрыяльна дапамагалі маладой парафіі. Разам з будаўнікамі на рэканструкцыі працавалі і парафіяне, як кажуць, ад малога да вялікага. Па заканчэнні работ, 29 верасня 1995 г., адбылася рэкансэкрацыя святыні. Радасці вернікаў не было межаў! Нарэшце парафія мела свой касцёл. Гэта была першая святыня ва ўсёй Гомельскай вобласці, якая дзейнічала.

2000 год быў асаблівым для мазырскіх коталікаў. Касцёл святога Міхала Арханёла быў аб’яўлены юбілейным. Гэты статус патрабаваў вялікай адказнасці ад пробашча і парафіянаў. Юбілейную святыню наведвалі шматлікія вернікі з парафій Мазырскага дэканату і розных куткоў Беларусі, замежныя госці.

У мазырскай парафіі працуюць розныя гурткі і групы. Легіён Марыі, які складаецца з групы дарослых і групы моладзі, актыўна ўдзельнічае ва ўсіх касцёльных мерапрыемствах, займаецца гаспадарчымі справамі, распаўсюджвае каталіцкія часопісы і газеты. Гурткі Жывога Ружанца чытаюць малітвы на беларускай і польскай мовах.

Святы Аўгустын казаў: “хто спявае, той моліцца двойчы”. 3 ім згодныя ўдзельнікі парафіяльнага хору, якія славяць Бога спевам. Цудоўныя імшальныя спевы на роднай мове ўпрыгожваюць набажэнствы, чыняць іх больш узнёслымі, натхняюць вернікаў да шчырай малітвы.

 
Старонка абноўлена:
Last modified: Friday, 14-Jul-2006 11:44:57 EEST


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.




Каталіцкая рэклама

Новыя старонкі і апошнія абнаўленні на Catholic.By

Падтрымайце дзейнасць Касцёла ў інтэрнэце!

Падпіска



Малітва аб беатыфікацыі Слугі Божага Папы Яна Паўла IІ


 
  © 2003-2007 Conference of Catholic Bishops in Belarus © Design - Pro Christo