|
Перэгрынацыя копіі крыжа Сан-Даміяно ў Будславе |
|
28.09.2009 16:48
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
27 верасня 2009 г. у будслаўскім Нацыянальным санктуарыі адбылася перэгрынацыя копіі крыжа з храма Сан-Даміяно і ўрачыстая святая Імша. Варта адзначыць, што ў гэтым годзе адзначаецца 800-годдзе з часу зацвярджэння папам Інакенціем ІІІ статуту Ордэна Братоў Меншых, складзенага святым Францішкам. З гэтай нагоды ў францішканскіх парафіях правінцыі Святога Міхала Арханёла, да якой належаць таксама будслаўская францішканская супольнасць, праходзіла перэгрынацыя копіі крыжа Сан-Даміяно. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Урачыстае распачацце катэхетычнага года ў Вілейцы |
|
28.09.2009 13:21
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
У нядзелю 27 верасня 2009 г. у вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылося ўрачыстае распачацце новага катэхетычнага года. Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. На літургіі сабраліся шматлікія дзеці і моладзь разам са сваімі бацькамі, каб распачаць малітвай новы перыяд у пазнаванні Божых ведаў. |
|
Падрабязней...
|
|
|
У Палачанах распачаліся «Біблейскія курсы» |
|
28.09.2009 12:59
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
26 верасня 2009 г. у парафіі Святога Роха, што ў Палачанах (Маладзечанскі дэканат), урачыстай святой Імшой распачаліся «Біблейскія курсы» — новы парафіяльны праект па вывучэнні Святога Пісання для ўсіх жадаючых. У праекце зарэгістраваўся 31 чалавек. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Адбылася кароткая сустрэча паміж Патрыярхам Кірылам і Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам |
|
25.09.2009 21:35
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
Вечарам 25 верасня 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, які адбыўся з нагоды прыбыцця ў Мінск Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерархі прывіталі адзін аднаго, пасля чаго адбылася кароткая прыватная размова. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Маладзечанская парафія аддае будаўніцтва санктуарыя пад апеку св. айца Піо |
|
25.09.2009 16:07
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
23 верасня 2009 года ў маладзечанскай парафіі Святога Казіміра, дзе будуецца санктуарый святога айца Піо, адбылася ўрачыстая Імша, прысвечаная ўшанаванню гэтага святога. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел шматлікія айцы капуцыны з парафій Докшыц, Смалявіч, Верхнядзвінска, Замошча і Палачан, а таксама семінарысты з Любліна (Польшча). |
|
Падрабязней...
|
|
|
Патрыярх Маскоўскі адзначыў станоўчы ўзровень міжканфесійных адносінаў у Беларусі |
|
25.09.2009 15:27
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
25 верасня 2009 г. у Мінску адбылася сустрэча Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Падчас сустрэчы Патрыярх адзначыў «вельмі добры і станоўчы ўзровень узаемаадносінаў розных канфесій» у Беларусі. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Патрыярх Кірыл не пацвердзіў магчымасць сустрэчы з Папам у Беларусі |
|
25.09.2009 13:07
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
25 верасня 2009 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які раніцай гэтага дня прыбыў у Мінск, не пацвердзіў магчымасці сустрэчы з папам Бэнэдыктам XVI на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы адзначыў таксама, што не валодае якой-небудзь інфармацыяй наконт спробаў арганізаваць гэтую сустрэчу у нашай краіне. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Дыякан Кураеў: візіт Патрыярха Кірыла мае на мэце знаёмства з духавенствам і вернікамі |
|
25.09.2009 11:25
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
23 верасня 2009 г. у Мінску з лекцыямі выступіў расійскі тэолаг дыякан Андрэй Кураеў. Візіт дыякана быў прымеркаваны да прыезду ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Дыякан Кураеў, між іншым, адзначыў, што Патрыярх, які першы год свайго служэння прысвячае знаёмству з парафіямі, прыбывае ў нашу краіну з мэтай пазнаёміцца з вернікамі і духавенствам, каб мець новы вопыт пазнання Царквы і вырашаць, як дзейнічаць далей. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Пасяджэнне Рады па справах сям’і пры ККББ |
|
24.09.2009 17:08
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
24 верасня 2009 г. у Душпастырскім цэнтры ў Мінску адбылося пасяджэнне Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое ўзначаліў старшыня рады дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. |
|
Падрабязней...
|
|
|
Мітрапаліт Кандрусевіч прыме ўдзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі |
|
24.09.2009 16:01
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
25 верасня 2009 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыме ўдзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, які адбудзецца з нагоды прыбыцця ў Мінск Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. У ліку прысутных на мерапрыемстве будуць таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады, свецкай і царкоўнай сфер. |
|
Падрабязней...
|
|
|
<< < 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 > >>
|
| Вынікі 1 - 10 з 799 |