Яго Святасць папа Францішак | Друк |

Кардынал Хорхе Марыё Бергольё быў абраны Папам 13 сакавіка падчас вячэрняй сесіі канклаву.

Новы Папа стаў 266-м, і гэта першы Папа, які паходзіць з Амерыкі і з Лацінскай Амерыкі ў прыватнасці. Першы Пантыфік-езуіт. Яму 76 гадоў. Яго папярэднік, сённяшні Рымскі Пантыфік на пенсіі Бэнэдыкт XVI, 11 лютага падчас кансісторыі ў Апостальскай Сталіцы, абвясціў аб сваім рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка святога Пятра. 

Новаабраны Папа Францішак нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям'і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г. У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Да абрання — арцыбіскуп Буэнас-Айрэса і Прымас Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і.

Папа Францішак абраны на адным з самых кароткіх канклаваў у гісторыі — на другі яго дзень.
Адноўлена 14.03.2013 11:25
 
© 2003-2024 Catholic.by