Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cвяты Адальбэрт (Войцех), біскуп і мучанік
Cвятs Адальберт (Войцех), біскуп і мучанікСвяты Адальбэрт Пражскі паходзіў з княскага роду і нарадзіўся каля 956 г. у Лібіцах (Сярэдняя Чэхія). Адукацыю атрымаў у Магдэбургу, пасля чаго быў прыбліжанай асобай тагачаснага біскупа Прагі Дзітмара. У 983 г. Адальбэрт сам становіцца біскупам. З-за радавых міжусобіцаў двойчы вымушаны быў пакідаць сваю біскупскую сталіцу. Прыбыўшы ў Рым, уступіў там разам са сваім родным братам у ордэн бенедыктынцаў. Пасля гэтага ён вёў місіянерскую працу на тэрыторыі Венгрыі, а затым у Польшчы.

Адтуль ён выехаў на місію ў прускія землі, дзе і загінуў ад рук варожых тубыльцаў 23 красавіка 997 г. Польскі кароль Баляслаў Храбры выкупіў яго цела і перавёз у Гнезна, якое дзякуючы гэтаму неўзабаве стала цэнтрам самастойнага біскупства. Там рэліквіі знаходзяцца і сёння. Ужо праз два гады Адальбэрт быў кананізаваны. Святы з’яўляецца адным з галоўных апекуноў Польшчы.

Успамін: 23 красавіка
Адноўлена 05.10.2009 17:23
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.