Святая Жазэфіна Бакіта, панна |
| Друк | |
Нарадзілася каля 1870 г. у Судане (Афрыка). Жазэфіна была рабыняю і з дзяцінства павінна была цяжка працаваць, пакутуючы цялесна і духоўна. Пазней ёй удалося ўцячы, і ў Венецыі яна ўступіла ў законную супольнасць Сясцёр Міласэрнасці. З-за чорнага колеру скуры, нават ужо будучы законніцай, цярпела ад дыскрымінацыі. Жазэфіна Бакіта памерла 8 лютага 1947 г. у Італіі. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў яе, а ў 2000 г. кананізаваў.
Успамін: 8 лютага
|
Адноўлена 15.07.2009 17:31 |