Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Гертруда, панна
Святая Гертруда, паннаНарадзілася 6 студзеня 1256 года. Пяцігадоваю дзяўчынкаю бацькі аддалі Гертруду, якая праяўляла літаратурныя, музычныя і мастацкія здольнасці, у школу пры кляштары цыстэрцыянак у саксонскім мястэчку Хэльфта. Падросшы, яна вырашыла прысвяціць сябе Богу ў хэльфцкім кляштары, які ў тыя часы быў найбуйнейшым жаночым манаскім асяродкам на нямецкіх землях.
27 студзеня 1281 г. Гертруда ўпершыню ў містычным з’яўленні ўбачыла Езуса, і з таго часу ажно да смерці ёй было дадзена бесперапынна перажываць глыбокую духоўную еднасць з Хрыстом. З 1289 г. яна пачала запісваць свае містычныя перажыванні. Найбольш вядомыя такія яе творы, як «Пасланец Божай любові» і «Духоўныя практыкаванні». Гертруда Хэльфцкая ў значнай ступені паспрыяла распаўсюджанню культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса, стаўшы такім чынам папярэдніцаю святых Тэрэзы Авільскай і Маргарыты Алякок. Яна памерла ў сваім кляштары ў 1301 (1302 ?) г. і засталася ў гісторыі як адна з найбольш вядомых нямецкіх жанчын-містыкаў, у сувязі з чым яе часта называюць Гертрудаю Вялікаю. У ХХ ст. узнялася новая хваля цікавасці да яе твораў, і сёння ў іх нанава адкрываецца глыбокі рэлігійны змест.

Успамін: 16 лістапада
Адноўлена 15.07.2009 17:46
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.