Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нядзельнае казанне



Гамілія на ІІІ Нядзелю Вялікага посту, Год А (19 сакавіка)
17.03.2017 12:19

Знішчэнне ворага — гэта толькі ўратаванне сябе. Перамена ворага ў сябра — гэта ўратаванне сябе і ўратаванне былога ворага. Толькі ў такім выпадку перамога можа быць поўнай. А такую перамогу здольная атрымаць толькі пакора.

Адноўлена 17.03.2017 12:23
 
Гамілія на ІІ Нядзелю Вялікага посту, Год А (12 сакавіка)
10.03.2017 23:16

Быць верным Езусу і Яго слухаць — нашае заданне. Гэта дапаможа нам у цяжкія хвіліны застацца верным вучнем Езуса, нягледзячы на ўсе нашыя слабасці і недасканаласці.

 
Гамілія на І Нядзелю Вялікага посту, Год А (5 сакавіка)
03.03.2017 16:24

Кожны з нас сутыкаўся, сутыкаецца і  будзе сутыкацца з рэчаіснасцю граху, са шматлікімі спакусамі, ад якіх цалкам ніхто з нас не пазбаўлены. Аднак, каб нам рашуча змагацца і — што няменш важна! — перамагаць спакусы, трэба спачатку прызнаць сам факт, што яны існуюць. Затым, калі мы выразна іх распазналі, нельга дыскутаваць з грахом.

Адноўлена 03.03.2017 16:29
 
Гамілія на VIII Звычайную нядзелю, Год А (26 лютага)
25.02.2017 01:19

Сёння ў Евангеллі Езус вучыць нас давяраць Божаму Провіду, нягледзячы на жыццёвыя абставіны, і празмерна не клапаціцца аб заўтрашнім дні.

 
Казанне на VII Звычайную нядзелю, Год А (19 лютага)
16.02.2017 15:40

Сёння Божае слова ставіць націск на любоў да бліжняга: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе». Таксама, не менш важным на шляху да гэтай любові з’яўляецца нашае пазбаўленне ад нянавісці і помсты, хоць бы нават па-чалавечы слушнай: «Не будзеш ненавідзець брата свайго... Не шукай помсты і не злуйся на сыноў народа свайго».

Адноўлена 16.02.2017 15:44
 
Гамілія на VI Звычайную нядзелю, Год А (12 лютага)
09.02.2017 18:01

Сёння Езус звяртаецца да нашых сэрцаў, кажучы аб тым, як належыць выконваць Божыя запаведзі.

Адноўлена 09.02.2017 18:05
 
Гамілія на V Звычайную нядзелю, Год А (5 лютага)
03.02.2017 16:03

Будзьма ж у сучасным свеце і соллю, і святлом, каб іншыя, бачачы нашае жыццё, злучанае з вераю і нашымі добрымі ўчынкамі, праслаўлялі Айца, які ў нябёсах.

 
Гамілія на IV Звычайную нядзелю, Год А (29 студзеня)
26.01.2017 15:21

Кожны чалавек пакліканы да шчасця. Бог не хоча, каб чалавек быў нешчаслівым. Таму Ён даў нам розум, сумленне і сілы дзейнічаць. Даў нам інструкцыю, паводле якой мы можам адчуць, што значыць быць шчаслівым у гэтым свеце і ў будучым жыцці.

 
Гамілія на IІІ Звычайную нядзелю, Год А (22 студзеня)
20.01.2017 16:48

Пераломным момантам у развіцці веры з’яўляецца адкрыццё Бога ў супрацоўніцтве з Ім, з Яго ласкай. Ён блізка нас, поплеч, каб быць з намі ў нашым жыцці і супрацоўнічаць з намі. Такое адкрыццё веры з’яўляецца ў той момант, калі ўзнікае сітуацыя, якую мы не можам вырашыць уласнымі сіламі. Яна перарастае нашыя чалавечыя магчымасці.

Адноўлена 20.01.2017 16:52
 
Гамілія на ІІ Звычайную нядзелю, Год А (15 студзеня)
13.01.2017 16:14

Сёння Евангелле ставіць нам у прыклад асобу Яна Хрысціцеля. Калі казаць больш дакладна, то ставіць у прыклад яго сведчанне пра Езуса Хрыста: «Вось Баранак Божы, які бярэ на сябе грахі свету».

Адноўлена 13.01.2017 16:17
 
Гамілія на ўрачыстасць Хросту Пана (8 студзеня)
07.01.2017 15:41
Сённяшняя Нядзеля Хросту Пана з'яўляецца асаблівым аб'яўленнем Езуса Хрыста. Прыгожае сведчанне некалі склаў Ян Хрысціцель, калі сказаў: «Я хрышчу вас вадою, але ідзе мацнейшы за мяне, якому я не варты развязаць раменьчык на сандалях Яго. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём».
 
Гамілія на ўрачыстасць св. Багародзіцы Марыі (1 студзеня)
30.12.2016 17:00

Словы з сённяшняга другога чытання выдатна характарызуюць сённяшняю ўрачыстасць у гонар Багародзіцы Марыі. Яе асоба выразна ўпісана ў гісторыю збаўлення. Нават на старонках Старога Запавету ў кнізе Быцця (так званым Протаевангеллі) мы можам як бы здалёк заўважыць Найсвяцейшую Панну Марыю ў словах прароцтва,  якое кажа пра яе. Гэта яна тая жанчына, якая знішчае галаву змея. Бо менавіта Яна з’яўляецца Маці, якая дала свету Збаўцу, Езуса Хрыста.

Адноўлена 30.12.2016 17:09
 
Гамілія на Імшу пастэрку (24 снежня)
23.12.2016 19:36

Езус кожны дзень сярод нас, адзін раз нарадзіўся і застаўся з намі назаўсёды. Ён – нашае святло, зараз і тут прысутны ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Ён Пераможца цемры.

 
Гамілія на ІV Нядзелю Адвэнту (18 снежня)
16.12.2016 14:57

Нашае жыццё тут, на зямлі, — гэта своеасаблівы Адвэнт, толькі расцягнуты, і ахоплівае звычайна больш часу, чым чатыры тыдні літургічнага перыяду. Авалодаўшы майстэрствам у падрыхтоўцы да Божага Нараджэння, таксама і Адвэнт нашага жыцця атрымаецца выдатным.

Адноўлена 16.12.2016 14:57
 
Гамілія на ІІІ Нядзелю Адвэнту (11 снежня)
09.12.2016 15:23

Езус, ставячы сёння ў цэнтр асобу Яна Хрысціцеля, хоча кожнаму з нас задаць некалькі пытанняў. Якая ў нас вера і ці жывём мы ёю кожны дзень? Ці імкнёмся да Божага Валадарства, у якім нават найменшы з’яўляецца большым за Яна Хрысціцеля?

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 2 з 16
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.