Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Звычайны тыдзень (12 лютага), Год А
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
10.02.2017 16:00

З Кнігі мудрасці Сіраха пачуем, што Бог адкрывае перад чалавекам два шляхі: жыццё і смерць, і не дае дазволу грашыць. З вялікай любові да чалавека Бог надзяляе яго свабодай чыніць дабро і пазбягаць зла. Сумленне падказвае чалавеку накірунак правільнага выбару.

Каментарый да літургіі

Пабожны свядомы ўдзел у нядзельнай літургіі — гэта адказ на любоў Хрыста, які запрашае сёння кожнага з нас асабіста наблізіцца да алтара з даверам да крыніцы бязмежнай Божай міласэрнасці.

Кожны хрысціянін пакліканы да святасці, і наш Збаўца, Езус Хрыстус, дае нам сёння яшчэ адну магчымасць зрабіць прывільны выбар — верна выконваць Божыя запаведзі, каб атрымаць вялікі Божы дар — вечнае жыццё.

Калі мы выконваем Божыя запаведзі, тады мы шчаслівыя. Калі слухаем Божае Слова і з вераю ў сэрцы прымаем Яго, рэалізуючы ў штодзённым жыцці, мы спаўняем Божую волю.

Каментарый да літургіі слова

З Кнігі мудрасці Сіраха пачуем, што Бог адкрывае перад чалавекам два шляхі: жыццё і смерць, і не дае дазволу грашыць. З вялікай любові да чалавека Бог надзяляе яго свабодай чыніць дабро і пазбягаць зла. Сумленне падказвае чалавеку накірунак правільнага выбару.

Шчаслівыя тыя, хто шукае Бога і хто Яго баіцца, хто ходзіць Божымі шляхамі, разважае над Божым словам і прагне ўдасканальвацца ў Божай любові.

У Евангеллі паводле Мацвея Езус звяртаецца непасрэдна да сваіх вучняў, дакладна раскрывае ім сэнс і глыбіню Божых запаведзяў і перасцерагае, кажучы, што «калі справядлівасць вашая не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае». Далей Збаўца ўдакладняе: «І няхай будзе слова вашае “так-так”, “не-не”. А што звыш гэтага, тое ад злога», тым самым Хрыстус дае накірунак дзеянням  і словам вучняў, а значыць, і кожнаму з нас.

Малітва вернікаў

Божа Ойча Усемагутны, мы прагнем наследваць Тваіх вучняў і верна выконваць Твае запаведзі, таму цяпер з вераю ўзносім да Цябе пакорныя малітвы:

  1. Молімся за святы Каталіцкі Касцёл, каб нястомна абвяшчаў людзям Божае Слова — Слова Праўды і вечнага жыцця. Цябе просім…
  2. Молімся за ўсё духавенства, каб накіроўвалі вернікаў на шлях святасці праз штодзённае свядомае выкананне Божых запаведзяў. Цябе просім…
  3. Молімся за тыя краіны, дзе няма згоды і супакою, каб Усемагутны Бог кожнаму чалавеку даў ласку навяртання. Цябе просім…
  4. Молімся за людзей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, каб праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі яны змаглі пераадолець усе выпрабаванні. Цябе просім…
  5. Молімся за цяжка хворых людзей, каб праз дапамогу Маці Божай з Люрд, яны атрымалі аздараўленне душы і цела. Цябе просім…
  6. Молімся за душы, якія церпяць у чысцы, каб праз малітвы сваіх родных і знаёмых яны вызваліліся ад пакутаў і дасягнулі збаўлення. Цябе просім…
  7. Молімся за нас, сабраных зараз на святой Імшы, каб Божым настаўленнем навучаныя, мы кожны дзень імкнуліся верна выконваць Божыя запаведзі і чыніць дабро.

    Цябе просім…

Праз Хрыста, Пана нашага, Які з Табою і ў еднасці з Духам Святым жыве і валадарыць праз вякі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

Адноўлена 10.02.2017 16:03
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)