Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІIІ Звычайную нядзелю, год А (22 студзеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
19.01.2017 12:23

Каментарый да літургіі

Кожную нядзелю Езус кліча нас на сустрэчу з Сабою. Ён вельмі чакае сустрэчы з намі.

Але ад нас залежыць, ці прымем мы гэтае запрашэнне. У Евангеллі пачуем заклік Хрыста да братоў пайсці за Ім, “а яны адразу ж, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім”. Ці здольныя мы сёння пакінуць усё, каб прыйсці да Яго на сустрэчу, ці гатовыя ўсё даверыць Яму?

Езусу вельмі патрэбны наш бязмежны давер. Няхай Дух Святы навучыць нас любіць і давяраць Яму.

Каментарый да літургіі слова


Літургія слова прадстаўляе нам два моманты паклікання братоў. Яна звяртае ўвагу на тое, што апосталы адразу пакідаюць свой занятак. На сённяшні дзень людзям цяжка пакінуць сваё камфортнае месца і пайсці за Божым заклікам. Заклік не азначае тое, каб прысвяціць жыццё святарству ці манаству, але тое, каб пакінуць усё, да чаго прывязана маё сэрца. Вельмі часта, каб наблізіцца да Валадарства Хрыста, нам неабходна нешта пакінуць. Няхай сённяшняе Евангелле адорыць нас адвагай, каб дасканала крочыць за Езусам.

Малітва вернікаў

Праз Езуса Хрыста, які ўваскрос і застаўся з намі ў Эўхарыстыі, што дае жыццё вечнае, узнясём да Бога нашыя малітвы:

1. Молімся за святы Касцёл, каб ён распаўсюджваўся па ўсёй зямлі і верна выконваў сваю місію. Цябе просім...
2. Молімся за біскупаў, каб яны з адвагай выступалі ў абарону чалавечай годнасці і кожнага зачатага жыцця. Цябе просім...
3. Молімся за ўсё чалавецтва, каб яно, усё больш пазнаючы Божае слова, імкнулася да адзінства ў праўдзе. Цябе просім...
4. Молімся за хворых і церпячых, каб у Эўхарыстыі яны чэрпалі моц, патрэбную для захавання веры, надзеі і любові. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб атрымалі радасць жыцця вечнага. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных на Эўхарыстыі, каб мы ўмелі дзяліцца радасцю і любоўю з іншымі. Цябе просім...

Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры Tабе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Таццяна Гмыза SJE

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)