Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў



Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету (23 лістапада)
20.11.2014 15:41

У апошнюю нядзелю літургічнага года мы збіраемся на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ён, які памёр і ўваскрос, падрыхтаваў для нас сваё валадарства, за наш кожны добры учынак, за тое, што мы нагадвалі свету, што Ён любіць усіх людзей.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХІІІ Звычайную нядзелю, Год А
14.11.2014 10:48

Усё, што мы маем у нашым жыцці, што нас акружае — створана Богам. Але таксама і тое, што Ён дае нашаму сэрцу: вера, надзея, любоў. Толькі ад нас залежыць, ці будзем мы прымаць гэтыя дары, ці застанемся без благаслаўлення і Яго апекі…

Адноўлена 14.11.2014 10:56
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXXII Звычайную нядзелю, Год A
04.11.2014 12:01

Грэх часта гасіць нашы лямпы, аслабляе любоў і веру. Грэшныя і слабыя, мы прыходзім да Бога, бо Ён адзін мае прабачэнне, бо Ён адзін можа нас напоўніць мудрасцю, каб мы былі чуйнымі і заўсёды гатовымі да спаткання з Хрыстом.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада)
30.10.2014 16:31

Слова Божае, якое сёння пачуем, прыносіць нам надзею, што мы ўсе будзем стаяць перад Богам, які знішчыць смерць і дасць нам жыццё. Гэтым жыццём для нас з’яўляецца Хрыстус, які паказаў нам шлях, перамог смерць сваім уваскрасеннем і дае нам сваё Слова.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХ Звычайную нядзелю, Год А (26 кастрычніка)
24.10.2014 18:09

Бог дае нам сілу, каб мы вучыліся любіць, а таксама годна прымаць любоў да нас. Гэта адносіцца не толькі да любові між людзьмі: у сям’і, ці на працы, ці ў касцёле, але таксама і да ўзаемнай любові з Богам.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVIII Звычайную нядзелю, Год А (12 кастрычніка)
08.10.2014 15:16

Літургія гэтай нядзелі прыводзіць нас да вельмі прыгожай і важнай думкі – Бог пра нас клапоціцца. Прычым не толькі ў нашыя радасныя хвіліны жыцця, але і ў час смутку. Папросту мы яшчэ не навучыліся ў поўнай меры разумець Божыя планы ў нашым жыцці і за гэта Яму дзякаваць.

Адноўлена 08.10.2014 12:24
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVII Звычайную нядзелю, Год А (5 кастрычніка)
02.10.2014 15:25

Бог паслаў нам свайго Сына. Аддаў таксама ў нашыя рукі лёс свайго Касцёла і лёсы свету. Праз удзел у гэтай эўхарыстычнай Ахвяры мы выказваем сваю веру ў Сына Божага, прыслухоўваемся да Евангелля, каб выконваць Божыя словы ў сваім жыцці і такім чынам прыносіць плён дабра, уносіць свой уклад у перамяненне свету.

 

Адноўлена 03.10.2014 17:24
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXVI Звычайную нядзелю, Год А (28 верасня)
27.09.2014 15:41

Касцёл, выконваючы Божую волю, заклікае да навяртання і напаўнення надзеяй на тое, што Бог клапоціцца аб людзях, любіць кожнага, усіх жадае адарыць збаўленнем. Праз ахвяру Хрыста да нас набліжаецца збаўленне, яно становіцца нашым удзелам. Няхай жа наш удзел у нядзельнай Эўхарыстыі будзе выразам нашага чакання і поўным веры выкананнем волі Бога, каб атрымаць прабачэнне, надзею і абяцанне збаўлення.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXV Звычайную нядзелю, Год А (21 верасня)
19.09.2014 12:21

Усіх нас Бог запрасіў да свайго вінаградніку – Касцёла. Дзякуючы сваёй працы, сямейнаму і грамадскаму жыццю, мы павінны выконваць хрысціянскае пакліканне. Кожная хвіліна і кожная праца павінна нас набліжаць да Хрыста, каб мы атрымалі плату ад Бога.

Адноўлена 19.09.2014 13:11
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Узвышэння Святога Крыжа (14 верасня)
11.09.2014 23:01

Божае слова дакладна нам прыгадвае, што праз пакору і згоду Божага Сына на смерць чалавек быў падняты з грахоў. А крыж, які быў ганебным, стаў праслаўленым і кожнаму хрысціяніну нагадвае, што ён адкуплены і збаўлены праз кроў Езуса Хрыста.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХІІІ Звычайную нядзелю, Год А (7 верасня)
04.09.2014 12:30

Мы пыхлівыя, не хочам прыняць навучанняў іншых, іх парадаў і пункту гледжання. Ведаючы нашыя грахі і слабасці, станем перад Богам у пакоры, каб прыняць Яго Слова, якое нас навучае і дае нам жыццё вечнае.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXII Звычайную нядзелю,Год А (31 жніўня)
29.08.2014 14:38

Для хрысціяніна няма іншага шляху, як ісці за Хрыстом, які выратаваў нас праз сваю смерць і ўваскрасенне. Няхай наша прысутнасць у Эўхарыстыі  будзе выказваннем таго, што мы ідзём за Хрыстом і хочам удзельнічаць у Яго перамозе.

Адноўлена 30.08.2014 15:18
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХІ Звычайную нядзелю, Год А (24 жніўня)
21.08.2014 10:04

Людзям часоў Езуса Хрыста было няпроста паверыць, што Ён ёсць Божым Сынам, сапраўдным, нягледзячы на цуды і словы, якія Ён рабіў і казаў. Але пасля смерці і ўваскрасення Езуса шмат людзей, нават тыя, хто не верыў, атрымалі магчымасць па-сапраўднаму адчуць Божую любоў і Яго прабачэнне.

Адноўлена 20.08.2014 16:30
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХ Звычайную нядзелю, Год А (17 жніўня)
13.08.2014 12:07

Мы належым да Касцёла – паўсюднай сям’і збаўленых. Касцёл найбольш аб’яўляецца, калі сабраныя на Эўхарыстыі адным сэрцам і вуснамі вызнаюць веру і праслаўляюць Бога. Няхай нашае сённяшняе сабранне вакол Хрыста дапаможа нам усвядоміць нашую лучнасць з усімі, якія так, і як мы, складаюць Эўхарыстычную ахвяру.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XIX Звычайную нядзелю, Год А (10 жніўня)
07.08.2014 11:12

Мы прыйшлі на нядзельную Эўхарыстыю, каб сустрэцца з Богам праз паўторную ахвяру Езуса Хрыста. Сярод бур і трывог сучаснага жыцця нам патрэбна хвіліна цішыні, малітвы і разважанняў. Хай гэтая святая Імша будзе для нас як подых веры і сустрэча з добрым Богам.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.