Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ЗША правялі Нацыянальны каталіцкі малітоўны сняданак
09.06.2017 13:26

6 чэрвеня ў Вашынгтоне прайшоў штогадовы Нацыянальны каталіцкі малітоўны сняданак. Сёлета ў ім прыняў удзел віцэ-прэзідэнт краіны Майк Пенс.

У сваёй прамове ён адзначыў, што амерыканскія католікі маюць саюзніка ў асобе прэзідэнта Дональда Трампа, які і надалей будзе сачыць за тым, каб у ЗША паважалася рэлігійная свабода і пашана да святасці жыцця.

Майк Пенс, выхаваны ў каталіцкай сям’і, сказаў, што падчас гэтага малітоўнага сняданку пачуваўся як дома, і калі б яго пабачыла мама, то ганарылася б ім.

У сваю чаргу прысутны на сняданку кіраўнік рыцараў Калумба Карл Андэрсан прыгадаў нядаўнюю сустрэчу Папы Рымскага і прэзідэнта ЗША. «Асаблівай платформай паразумення паміж імі з’яўляецца іх адданасць справе абароны жыцця, рэлігійнай свабоды, а таксама абароны хрысціян на Блізкім Усходзе», — сказаў Андэрсан.

Каталіцкі малітоўны сняданак праводзіцца з 2004 года як адказ на заклік св. Яна Паўла ІІ сур’ёзна ўспрымаць новую евангелізацыю. Гэтыя сустрэчы служаць узмацненню веры і даюць нагоду выслухаць палітыкаў і рэлігійных дзеячаў.

(credo.pro/cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.