Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Расіі забаранілі дзейнасць «Сведкаў Іеговы»
21.04.2017 09:05

20 красавіка Вярхоўны суд РФ прызнаў эктрэмісцкай дзейнасць «Упраўленчага цэнтра сведкаў Іеговы ў Расіі» і забараніў яго работу. Таксама суд вынес рашэнне канфіскаваць у даход дзяржавы маёмасць арганізацыі.

Наступствы судовага рашэння

Калі рашэнне суда ўступіць у сілу, то членаў «Сведак Іеговы» могуць прыцягваць да адказнасці за экстрэмізм і ім будзе пагражаць пазбаўленне волі ад двух да шасці гадоў.

Паводле слоў аднаго са сведкаў у судзе, «”Сведкі Іеговы” фармальна сочаць за кананічным выкананнем норм, але насамрэч гаворка ідзе пра татальны кантроль асабістага жыцця чалавека — яго інтымнага жыцця, адукацыі і працы».

Юрысты «Сведкаў Іеговы» абвяргаюць выстаўленыя абвінавачванні. У прыватнасці яны не згодныя з абвінавачваннем у экстрэмізме іх літаратуры, якую яны распаўсюджваюць. Паводле іх слоў, прэтэнзіі былі выстаўленыя да цытатаў з Бібліі. Юрысты таксама дадаюць, што пры вобыску было парушана расійскае заканадаўства.

На сёння ў Расіі зарэгістравана каля 2270 рэлігійных арганізацый «Сведкі Іеговы», якія аб’ядноўваюць 175 тысяч вернікаў.

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.