Біскупы Іспаніі рашуча асудзілі ўчынак травесці-мастака, які спекуляваў на вобразах Марыі і Езуса | Друк |
02.03.2017 09:34

Травесці-парад на востраве Гран-Канарыя выклікаў занепакоенасць і трывогу сярод біскупаў Іспаніі. Старшыня іспанскага епіскапату кардынал Рыкарда Блазкез выступіў з патрабаваннем паважаць каталіцкую веру.

У ноч з панядзелка на аўторак падчас карнавальнага шоў на востраве быў зладжаны правакацыйны выступ мастака Боры Касіласа. Мужчына, загрыміраваны пад вобраз Панны Марыі, таньчыў пад песню Мадонны.

Падчас іншай сцэны напаўаголены Касілас у вобразе Хрыста быў сімвалічна «прыбіты» да крыжа — за гэты ўчынак ўдзельнікі парада абралі яго «каралём парада» (такі тытул прысуджаюць штогод з 1981 года).



Кардынал Блазкез апісаў рэлігійныя алюзіі як «непрымальныя». Біскуп Канарскіх астравоў Францыск Андрэу назваў гэты дзень «сумным днём прабывання ў пасадзе біскупа».

«Мае вочы напоўніліся слязьмі, — сказаў іерарх. — Павінны быць межы, каб не дапускаць такое «блюзнерскае легкадумства», якое крыўдзіць рэлігійныя пачуцці многіх католікаў».
Тым часам сам травесці-мастак у адным з інтэрв’ю прызнаўся, што не лічыць свой выступ абражальным.

Паводле kathpress.at (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by