Святары з Партугаліі трэці раз запар сталі чэмпіёнамі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў Еўропы | Друк |
24.02.2017 12:44

У Харватыі завяршыўся XI Чэмпіянат Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе. У фінале зборная Партугаліі перамагла зборную Босніі і Герцагавіны 3:0, здабыўшы на падобных спаборніцтвах трэцяе золата запар.

Бронза ў гаспадароў турніру — святароў з Харватыі, якія ў матчы за трэцяе месца былі майнейшымі за славакаў 2:1.


На фота: удзельнікі ЧЕ-2017 у Вукавары, djos.hr (с)

Чытайце таксама:

Чэмпіянат Еўропы-2017 у Вукавары завяршыўся парадам яго ўдзельнікаў і цырымоніяй узнагароджвання. Таксама быў узнагароджаны лепшы з ігракоў кожнай каманды. Чэмпіянат Еўропы-2018 будзе прымаць Італія.

Ілья Лапато


 
© 2003-2024 Catholic.by