Маргарэт Корт паскардзілася, што яе абвінавачваюць у падтрымцы традыцыйных сямейных каштоўнасцяў | | Друк | |
07.02.2017 08:45 |
74-гадовая экс-тэнісістка Маргарэт Корт, адна з найбольш паспяховых спартсменак за ўсю гісторыю тэніса ў інтэрв’ю The New York Times адзначыла, што яе спрабуюць абвінаваціць у чалавеканенавісніцтве. «Вам (маюцца на ўвазе амерыканцы — заўв. аўт.) праз многае даводзілася прайсці ў жыцці. Са мной тое адбываецца да гэтай пары. Я выступаю за сямейныя каштоўнасці і кажу гэта ўслых, але мяне за гэта пераследуюць. Я не ненавіджу людзей. Я іх люблю, але гэта спрабуюць сказіць. І я заяўляю, што шлюб павінен заключацца паміж мужчынам і жанчынай.
Маргарэт Корт належыць рэкорд па колькасці перамог на турнірах Вялікага Шлему ў адзіночным разрадзе, дзе яна перамагала 24 разы. Для параўнання, у Серэны Уільямс 23 перамогі на мэйджорах, у Штэфі Граф — 22, у Марціны Наўрацілавай — 18.
|