Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Іспаніі ў свіране выпадкова выявілі старажытны абраз
13.01.2017 08:26

У адным са свіраноў, які прылягае да касцёла св. Марыі Кап Д’Аран, зусім выпадкова была выяўлена важнейшая знаходка ў сферы мастацтва.

Парафіяне збіраліся пачысціць памяшканні, якія раней выкарыстоўваліся для захоўвання пшаніцы, што ахвяроўвалася ў якасці дзесяціны, аднак у працэсе прыбірання знайшлі ўнікальнае рэтабла — іспанскі варыянт алтарнага абраза.

Што такое рэтабла?

Звонку рэтабла крыху нагадвае іканастас праваслаўнай традыцыі. Іх адрознівае, аднак, тое, што іканастас ставяць перад алтаром, аддзяляючы ад астатняй часткі святыні і вернікаў. Рэтабла ж, наадварот, ставяць за алтаром. Пры гэтым скульптурныя элементы ў рэтабла шырэйшыя, чым у праваслаўных іканастасах. Асноўнае адрозненне рэтабла ад іканастасаў палягае на тым, што яно ўяўляе сабой як бы працяг алтарнай апсіды (на фота ўнізе — прыклад рэтабла).



Што далей?

Знаходка ўяўляла сабой «заалтарную карціну» ў гатычным стылі, створаную прыкладна ў канцы XIII або пачатку XIV стагоддзя. Акрамя таго, як высветлілі даследчыкі, цэнтральная фігура знойдзенага рэтабла сёння захоўваецца ў Нацыянальным музеі мастацтваў Каталоніі.

«Экспанат не перастае рабіць нам сюрпрызы», — сцвярджае Марыя Хасэ Грасія з кампаніі, якая займаецца рэстаўрацыяй знаходкі. Цікава, што пад слоем пылу і бруду, драўляны твор мастацтва вялікіх памераў не страціў сваёй шматколернасці.

Паводле espanarusa.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.