Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Як размова пра Бога змяніла жыццё акцёра Крыса Прэта
11.01.2017 08:20

Ён быў бяздомным, спаў у фургоне. Але ўсё змянілася, калі аднойчы ён прыйшоў у касцёл. Гэта — гісторыя Крыса Прэта, аднаго з самых вядомых на сёння амерыканскіх кінаакцёраў у Галівудзе. Прэт, аднак, не заўсёды быў такім папулярным. У свае 19 гадоў ён кінуў каледж, спрабаваў прадаваць білеты і танцаваць стрыптыз, але стаў бяздомным.

На адным з гавайскіх астравоў ён падпрацоўваў афіцыянтам, жыў у фургоне.  

Момант, які ўсё змяніў

Прэт быў ваўком-адзіночкам — нічога не казала пра змены, якія ў хуткім часе адбудуцца ў яго жыцці.

Калі аднойчы ён хацеў купіць піва, не маючы поўных 20 гадоў (алкаголь у ЗША можна набываць толькі пасля спаўнення 21 года), папрасіў іншага чалавека, каб зрабіў гэта для яго. Прэт у гэты час чакаў каля магазіна.


Крыс Прэт найбольш вядомы па сваіх ролях у фільмах «Свет юрскага перыяду» і «Вартавыя Галактыкі».

Тут да яго падышоў мужчына па імені Генры і спытаў, што той робіць.

«Я быў шчырым, — прыгадвае акцёр. — Сказаў, што ўнутры мая сяброўка і купляе мне алкаголь».

«Плануеш ісці на вечарыну, піць і ..., пазнаёміцца з кім-небудзь і пераспаць? — спытаў мужчына, у адказ на што Прэт адказаў: “Спадзяюся, што так”».

«Ён павінен быў мне ўжо надакучыць, але я пацікавіўся, навошта ён пытаецца пра гэта ў мяне. Ён адказаў: “Езус сказаў мне, што мне трэба з табой пагаварыць”».
І ў гэты момант я адчуў, што павінен пайсці за тым мужчынам. Ён прывёў мяне ў касцёл. Праз некалькі дзён я здзівіў сваіх знаёмых, расказаўшы ім, што хачу змяніць сваё жыццё...»



Як піша Relevant Magazine, хапіла пяці гадоў, каб Крыс Прэт стаў адной з самых папулярных зорак Галівуда. Папулярнасць акцёра расце з кожным новым фільмам, а ён у сваю чаргу ахвотна дзеліцца гісторыяй свайго навяртання ў СМІ.
Паводле wiara.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.