Італьянскі епіскапат аплаціць арэнду за жыллё бежанцам з Ірака | Друк |
03.12.2016 12:53

700 сем’яў іракскіх бежанцаў атрымаюць грашовую дапамогу на аплату арэнды жылля ў Іарданіі ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі.

На гэтую мэту ў дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас Іарданіі будзе перададзена сума ў 2 млн 200 тысяч еўра.

Дапамога будзе перададзена хрысціянскім сем’ям, якія былі вымушаныя ўцякаць з раўніны Нінівы, не маючы магчымасці сабраць нават самыя неабходныя рэчы.

Паводле deon.pl (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by