Раду грамадзянскага адзінства Паўднёвай Карэі ўзначаліў святар | Друк |
01.12.2016 09:04

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе звярнулася па дапамогу святара для дасягнення грамадзянскага адзінства на фоне карупцыйнага скандалу і пагрозы імпічменту, які разгарэўся вакол яе.

Як паведамляе агенцтва «Ронхап», прэзідэнт Паўднёвай Карэі прызначыла былога старшыню Рады карэйскіх хрысціян Цой Сон Гюна старшынёй прэзідэнцкага камітэта грамадзянскага адзінства.

Глава Царквы поўнага Евангелля Цой Сон Гюна, як сцвярджае афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Чон Ён Ука, пакліканы супакоіць канфлікты ў грамадстве.

Скандал разгарэўся ў кастрычніку пасля з’яўлення ў СМІ інфармацыі пра ўплыў на дзяржаўную палітыку неўпаўнаважанай асобы — знаёмай прэзідэнта Цой Сун Сіль. Сцвярджаецца таксама, што Пак Кын Хе атрымлівала хабары. На дадзены час палітычны лідар Паўднёвай Карэі знаходзіцца пад арыштам.

Паводле ria.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by