Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Forbes назваў самыя касавыя фільмы пра Божае Нараджэнне
29.11.2016 17:18

Часопіс Forbes апублікаваў спіс 25 самых папулярных фільмаў, прысвечаных Божаму Нараджэнню. У рэйтынг трапілі кінастужкі, якія сталі найбольш касавымі ў кінапракаце.

Першае месца ў спісе заняў фільм «Адзін дома» з Макалеем Калкіным у галоўнай ролі. Праца рэжысёра Крыса Каламбуса, якая распавядае пра хлопчыка, які здужаў двух рабаўнікоў, выйшла на экраны ў 1990 годзе. У амерыканскім пракаце яна сабрала 285, 76 мільёна долараў, а ў сусветным - 476,68 мільёна.

На другім месцы замацаваўся «Грынч — выкрадальнік Божага Нараджэння» з Джымам Керы. Стужка, знятая ў 2000 годзе, змагла сабраць у ЗША 260 мільёнаў долараў.

Трэці радок заняў фільм «Палярны экспрэс» пра падарожжа маленькага хлопчыка на Паўночны полюс, які выйшаў на экраны ў 2004 годзе, рэжысёра Роберта Зямекіса. Ён сабраў 183 мільёны долараў у ЗША і 307 мільёнаў у свеце.

За ім ідзе яшчэ адна стужка з Макалеем Калкіным — «Адзін дома 2: згублены ў Нью-Ёрку» — з касай 173,59 мільёны долараў.

Пятае месца заняў фільм «Эльф» са зборамі ў 173 мільёны.

Замыкаюць топ-10 фільмаў «Санта-Клаус», «Санта-Клаус-2», «Гісторыя Божага Нараджэння», «Чатыры Божыя Нараджэнні» і «Санта-Клаус-3».

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.