У пракат выйдзе фільм пра місіі езуітаў у Японіі (+трэйлер) | Друк |
28.11.2016 09:09

Рэжысёр Марцін Скарсэзэ зняў фільм пра езуітаў, якія вырушылі на місіі ў Японію. Фільм «Цішыня» (англ. Silence) — так называецца стужка, прэм’ера якой адбудзецца напрыканцы гэтага года.

Фільм зняты па аднайменнаму раману Сюсаку Энда.


У ім ідзе гаворка пра тое, як у XVII ст. двое партугальскіх святароў-езуітаў рушылі да Японіі, каб прапаведаваць там Евангелле. Па дарозе яны сустрэліся з жорскім пераследам.


У галоўных ролях – Адам Драйвер, Эндру Гарфілм, Ліам Нісан і інш.

Паводле CREDO (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by