Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы прадалі на аўкцыёне аўтамабілі, якімі карыстаўся Пантыфік падчас СДМ
12.10.2016 09:59

Агульная сума продажу на аўкцыёне аўтамабіляў фольксваген-гольф, на якіх перавозілі Пантыфіка падчас СДМ у Кракаве, склала 253 тысячы злотых (каля 50 тысяч еўра).

Усяго Пантыфік карыстаўся чатырма аўто. Тры з іх былі прададзены, чацвёртае аўто з «папскага» спісу не трапіла на аўкцыён і застанецца для патрэб «Карытас».

Інтэрнэт-аўкцыён праходзіў на папулярным у Польшчы сэрвісе аўкцыёнаў два тыдні. Кожны з аўтамабіляў меў ад 14 да 23 прапаноў куплі. Адно з аўто дасягнула кошту ў 85 тысяч злотых, другое — 84,2 тысячы, а трэцяе — 83,7 тысяч злотых. Як адзначылі арганізатары аўкцыёна, кошт новага аўтамабіля складае каля 80 тысяч злотых (каля 16 тысяч еўра).

Усе сродкі ад продажу цалкам перададзены на дабрачынныя мэты кракаўскага «Карытас», між іншым, і на акцыю «Misericordes». «Мы рады таму, чаго дасягнулі, і дзякуем усім удзельнікам аўкцыёну», — адзначыла прадстаўнік кракаўскага «Карытас» Агнешка Хоман.

Большасць сродкаў, выручаных на аўкцыёне, пойдзе на мабільную клініку для бежанцаў з Сірыі, якія перабраліся ў Ліван, а таксама на выкуп будынка «Дома міласэрнасці» для пажылых асобаў і непаўнаспраўных і на пабудову «Хлеба міласэрнасці» — лагістычнага цэнтра «Карытас» Кракаўскай архідыяцэзіі для захоўвання і размеркавання прадуктаў па парафіях.

Паводле CREDO (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.