Расія: рэстаўратары зрабілі камп’ютарную тамаграфію іконы | Друк |
30.09.2016 12:21

Наўгародскія рэстаўратары ўпершыню зрабілі камп’ютарную тамаграфію іконы, каб удакладніць яе ўзрост. Ікона Багародзіцы, па-майстэрску выразаная на цэльнай дошцы хвойнай пароды, была набыта музеем у 2003 годзе ў прыватнай асобы. Яе папярэдні ўладальнік распавёў супрацоўнікам установы, што абраз паходзіць з в. Вярховіцы Ленінградскай вобласці.

Як паведаміў супрацоўнік Наўгародскага дзяржаўнага музея-запаведніка Юрый Аляксандраў, першапачаткова ў музеі ікону датавалі канцом XVIII — пачаткам XIX ст. Аднак вучоныя выказалі меркаванне, што ікона складаецца з дзвюх частак. Паводле іх гіпотэзы, на мяжы XVII–XVIII стст. нехта выразаў выяву Маці Божай з Немаўляткам са старой дошкі і ўмантаваў яе ў новую аснову.

Каб пацвердзіць здагадку, супрацоўнікі музея супольна з вучонымі Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта вырашылі ўпершыню даследаваць сярэднявечны абраз на камп’ютарным тамографе.

У ходзе даследавання гіпотэза пра ўрэзку пацвердзілася. Было выяўлена, што ікона насамрэч на 300 гадоў старэйшая, чым лічылася да гэтага.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by