Звыш 500 амерыканскіх дзеячаў навукі выступілі ў абарону вучэння Каталіцкага Касцёла | Друк |
22.09.2016 14:15

ААН фінансава падтрымала выданне антыкаталіцкай кнігі Джона Віджнгаардса, у якой гучыць патрабаванне да Каталіцкага Касцёла змяніць сваё вучэнне пра сексуальнасць.

У адказ на гэта звыш 500 амерыканскіх дзеячаў навукі абнародавалі супольную заяву, у якой цалкам падтрымалі вучэнне Каталіцкага Касцёла, выкладзенае Папам Паўлам VІ у яго прарочай энцыкліцы «Humanae Vitae». Энцыкліка прысвечана маральным прынцыпам у сферы перадачы чалавечага жыцця.

Дзеячы навукі заявілі, што цалкам падтрымліваюць вучэнне Касцёла пра чалавечую сексуальнасць, і адзначылі, што толькі яно паважае сапраўдную годнасць чалавека. «Энцыкліка “Humanae Vitae” была прарочым голасам, што выступіў супраць зла, якое стала вынікам выкарыстання кантрацэпцыі», — падкрэслілі амерыканскія вучоныя.  

Паводле CREDO
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by