Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Патрыярх Кірыл выказаў спачуванні Папу ў сувязі з землятрусам у Італіі
26.08.2016 11:38

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл накіраваў Папу Рымскаму Францішку спачуванні ў сувязі з землятрусам, які адбыўся ў цэнтральных рэгіёнах Італіі.

«З болем у сэрцы ўспрыняў вестку пра страшны землятрус, ад якога пацярпелі цэнтральныя вобласці Італіі. У выніку стыхійнага бедства загінулі сотні чалавек, тысячы людзей атрымалі раненні і пазбавіліся даху над галавой, разбураны шматлікія пабудовы, у тым ліку і храмы», — гаворыцца ў спачуванні, якое прыводзіць служба камунікацыі сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязей.

Прадстаяцель РПЦ запэўніў, што моліцца аб тым, каб Бог аздаравіў параненых і суцешыў тых, каго закранула трагедыя, «дорачы ім сілы з хрысціянскай годнасцю перанесці нялёгкае выпрабаванне, з якім яны сутыкнуліся».

Паводле «Интерфакс»,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.