Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл на Філіпінах кажа «не!» смяротнаму пакаранню
23.08.2016 16:59

«Пацвердзіць выбар жыцця» — так называецца публікацыя нацыянальнага душпастырства вязняў на Філіпінах, прысвечаная так званаму «аднаўленчаму»  правасуддзю.

Дакумент змяшчае асноўную інфармацыю, думкі і аналіз праблем смяротнага пакарання. Выданне таксама тлумачыць пазітыўныя аспекты аднаўленчага правасуддзя. Гаворка ідзе пра кампанію па інфармаванні грамадскасці аб драме, звязанай з «культурай смерці» шляхам актывізацыі асветніцкай кампаніі ў абарону жыцця.

На Філіпінах працягваюцца дэбаты на тэму смяротнага пакарання, якія падняў новаабраны прэзідэнт Радрыга Дутэртэ. Ён заявіў аб сваёй гатоўнасці аднавіць смяротнае пакаранне праз 10 гадоў пасля яго адмены.

Павешаннем будуць караць за незаконны абарот наркотыкаў, згвалтаванне, забойства і крадзяжы. Паліцыя Філіпінаў таксама атрымала права выкарыстоўваць зброю ў сваіх аперацыях супраць арганізаванай злачыннасці.

Публікацыя, падрыхтаваная камісіяй душпастырства вязняў пры епіскапаце Філіпін, таксама змяшчае прамовы Папы Францішка на гэтую тэму. Надрукаваныя экземпляры будуць разасланы ва ўсе асноўныя  дзяржаўныя ўстановы краіны.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.