Манахіня распавяла пра напад ісламістаў на касцёл у Францыі | Друк |
29.07.2016 18:11

Сястра Даніэла змагла ўцячы ад тэрарыстаў падчас нападу на касцёл 26 ліпеня ў горадзе Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ і папярэдзіла паліцыю, аднак не паспела ўратаваць жыццё ксяндза Жака Амэля.

У эфіры радыё RMC сястра распавяла пра падзеі, сведкай якіх была.

«(Святара) прымусілі стаць на калені, аднак ён пачаў супраціўляцца. Калі мы ўбачылі нож у правай руцэ, я сказала сабе: "Проста так гэта не пройдзе"», — распавядае манахіня.

Па яе словах, прысутныя сталі крычаць на тэрарыстаў і патрабаваць, каб яны спыніліся, аднак тыя не слухалі.

«Яны крычалі: "Вы, хрысціяне, вынішчаеце нас". Яны запісвалі сябе на відэа, зрабілі нейкую прамову каля алтара па-арабску. Гэта было жахліва», — кажа сястра Даніэла.

У гэты момант манахіня збегла, аднак паліцыя паспела толькі забіць двух тэрарыстаў і вызваліць жывых і параненых закладнікаў. Святар быў ужо забіты.

Сatholicnewsagency.com (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by