Журналіст-мусульманін аб'явіў пра пераход у каталіцтва пасля забойства французскага святара тэрарыстамі | Друк |
29.07.2016 14:45

«Гэта правільны час, каб аб'явіць, што я пераходжу ў каталіцтва», — напісаў журналіст Wall Street Journal іранскага паходжання Сахраб Ахмары пад тэгам «Я — Жак Амель».

Ісламісты забілі 86-гадовага ксяндза Жака Амеля раніцай 26 ліпеня ў касцёле горада Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ падчас літургіі.

Манахіню спрабавалі забіць таксама, яна знаходзіцца ў цяжкім стане. Раненні атрымалі яшчэ два чалавекі. У ходзе штурму абодва злачынцы былі нейтралізаваны.

Французскія біскупы заклікалі прысвяціць дзень 29 ліпеня посту і малітве за Францыю і мір ва ўсім свеце.

Ісламісты хацелі напалохаць хрысціян, аднак іх жорсткасць мае адваротны вынік — навяртанне ўплывовага журналіста вядомага выдання з ісламу ў хрысціянства.

Сredo-ua.org (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by