Французскі іерарх: «У Кракаве католікі могуць больш свабодна выяўляць сваю веру» | Друк |
28.07.2016 12:54

«У Кракаве маладыя французы могуць свабодна і з радасцю выяўляць сваю веру, не баючыся, што на іх будуць глядзець як на псіхічна хворых ці як на пагрозу для атачэння», — прызнае старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Францыі кардынал Жорж Панцье.

На Сусветныя дні моладзі ў Польшчу іерарх прыбыў з групай 160 маладых людзей са сваёй Марсельскай архідыяцэзіі.

Па словах кардынала, пасля ісламісцкіх тэрактаў у Францыі з аднаго боку стараюцца не асуджаць іслам у цэлым, але з іншага боку палітыкі і СМІ вельмі часта стыгматызуюць, асуджаюць усе рэлігіі адразу, як быццам бы яны — крыніцы ўсяго зла ў свеце.

У той жа час у Польшчы маладыя французы могуць больш свабодна выяўляць сваю веру ў сустрэчах з моладдзю іншых краін, што дае цудоўны і радасны духоўны досвед, кажа арцыбіскуп Марсельскі.

Сredo-ua.org (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by