Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сабор на Крыце ўхваліў тэксты па аўтаноміі і дыяспары
24.06.2016 10:00

Сабор Праваслаўных Цэркваў, які праходзіць на Крыце пад кіраўніцтвам Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея, ухваліў два тэксты — па аўтаноміі і спосабах яе абвяшчэння і па праваслаўнай дыяспары. Пра гэта паведаміў архіепіскап Тэлміскі Іоў, прадстаўнік Патрыярха Канстанцінопальскага ва Усеправаслаўным сакратарыяце.

Сабор Праваслаўных Цэркваў афіцыйна адкрыўся ў панядзелак на Крыце пад кіраўніцтвам Патрыярха Канстанцінопальскага. Пасяджэнні будуць праходзіць да 26 чэрвеня ў праваслаўнай акадэміі Крыта ў горадзе Калімвары.

Да пачатку Сабору не ўдалося пераадолець ўсе рознагалоссі і вырашыць спрэчкі. У выніку адна з самых вялікіх Праваслаўных Цэркваў — Руская, — а таксама Цэрквы Балгарыі, Грузіі і Антыёхіі адмовіліся ўдзельнічаць у сустрэчы.

«Вельмі добрая навіна ў мяне сёння — мы пачалі з двух дакументаў: прыняты тэксты па аўтаноміі і па дыяспары. Усе епіскапы зараз заняты падпісаннем гэтых дакументаў. Для гэтага спатрэбіцца час», — паведаміў архіепіскап на штодзённым брыфінгу.

Па словах іерарха, у сераду паспяхова прайшла і сесія па тэксце аб важнасці посту і яго захавання. Тэкст быў ухвалены з мінімальнымі зменамі, якія зараз уносяцца.

«Гэтай раніцай Сабор абмяркуе тэкст, прысвечаны сакрамэнту шлюбу і перашкодам да яго. Было цікавае абмеркаванне ў спробе знайсці кансенсус па выказаных прапановах», — удакладніў архіепіскап.

Адказваючы на пытанне пра тое, якое значэнне маюць дакументы, калі на Саборы не прысутнічаюць чатыры Праваслаўныя Царквы, іерарх адзначыў, што гаворка ідзе пакуль аб тым, што дакументы падпісваюцца, але яшчэ не было іх рэцэпцыі Цэрквамі.

«Гэта не канферэнцыя ці навуковае абмеркаванне. Гэта святы і вялікі Сабор, які праводзіцца па адзінаму рашэнню сходу, прынятаму ў студзені гэтага года ў Шамбезі. Канешне, пасля завяршэння Сабору пачнецца працэс рэцэпцыі яго рашэнняў. Зараз жа мы знаходзімся ў працэсе правядзення Сабору. Пасля яго завяршэння рашэнні стануць абавязковымі», — сказаў прадстаўнік Патрыярха Канстанцінопальскага, падкрэсліўшы, што Сабор — гэта не проста адна падзея, але працэс, які ўключае абмеркаванне, падрыхтоўку сустрэчы і дакументаў.

У сваю чаргу ў Рускай Праваслаўнай Царкве раней, наадварот, звярталі ўвагу на тое, што рашэнне сходу прадстаяцеляў Праваслаўных Цэркваў у Шамбезі ў студзені гэтага года склікаць Усеправаслаўны сабор на Крыце па-сапраўднаму не было прынята і падпісана ўсімі памясцовымі Цэрквамі.

Так, у адпаведным дакуменце адсутнічаў подпіс прадстаўніка Антыяхійскага патрыярхату. Замест гэтага прадстаўнік Антыяхійскай Царквы Мітрапаліт Ісаак напісаў: «Царква Антыёхіі не згодная са зместам дакумента, мы адмаўляемся яго падпісаць».

Паводле «РИА Новости»,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.