Французскі іерарх: «Нашы святыні могуць зноў запоўніцца людзьмі» | Друк |
25.05.2016 16:54

Апусцелыя касцёлы ў францускай правінцыі трэба захоўваць, бо яны могуць зноў спатрэбіцца вернікам, сказаў арцыбіскуп Альбы Жан Легрэ.

Адна з галоўных прычынаў таго, што храмы ў францускіх вёсках і малых гарадах стаяць пустымі, — масавы дэмаграфічны рух з правінцыі ў вялікія гарады, адзначыў іерарх.

У выніку ў вялікіх гарадах людзям не хапае месца ў касцёлах, а па-за імі стаяць пустыя, кажа францускі арцыбіскуп.

Але Касцёл, па словах іерарха, не павінен прадаваць ці аддаваць свае святыні, бо ў будычыні перыяд дэхрысціянізацыі і дэмаграфічнай незапатрабаванасці правінцыі можа скончыцца. Напрыклад, у дыяцэзіі Альба многія людзі вяртаюцца з вялікіх гарадоў, бо могуць праз інтэрнэт мець выдаленую працу, сказаў арцыбіскуп.

Сredo-ua.org (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by