Польская армія дапамагае ў падрыхтоўцы да СДМ | Друк |
23.05.2016 14:56

Cалдаты польскай арміі ўдзельнічаюць у забяспячэнні бяспекі і належных умоваў для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны краіны.

Перш за ўсё арміяй будуць пабудаваны чатыры часовыя масты, каб зрабіць больш зручным рух на 240 гектарах, дзе чакаецца прысутнасць каля 2,5 мільёнаў чалавек.

Па-другое, армія паставіць намёты для часткі ўдзельнікаў, адкрые палявы шпіталь, забяспечыць медыцынскія матэрыялы, два верталёты і хуткую дапамогу.

Ваенныя эксперты будуць правяраць раён на наяўнасць небяспечных рэчаў, будзе патрулявацца таксама паветраная прастора.

Catholicherald.co.uk (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by