У музеі пры рымскай сінагозе адкрыецца выстаўка ў гонар візіту Яна Паўла ІІ | Друк |
05.05.2016 09:14

«1986-2016. 30-я гадавіна гістарычных абдымкаў паміж Папам Янам Паўлам ІІ і рабінам Эліо Таафам». Такую назву носіць выстаўка, якая ў бліжэйшыя дні можна пабачыць у яўрэйскім музеі ў Рыме.

Музей размешчаны ў будынку рымскай сінагогі, дзе 30 гадоў таму адбылася гістарычная сустрэча.

Экспазіцыя была прадстаўлена журналістам 13 красавіка, у дакладную гадавіну памятнага візіту. Выстаўка будзе працаваць з 14 ліпеня і была прымеркавана ў тым ліку да першай гадавіны смерці рабіна Таафа, якую прыгадвалі 19 красавіка. Ён памер за 11 дзён да свайго 100-годдзя.

Экспазіцыю падрыхтавала Ліа Тааф, унучка рабіна.

Паводле www.opoka.org.pl, (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by