Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскі камітэт па справах рэлігійнай свабоды ў свеце: у многіх краінах сітуацыя не палепшылася
05.05.2016 10:06

Амерыканскі федэральны камітэт па справах рэлігійнай свабоды ў свеце (USCIRF) апублікаваў у 17-ы раз свой штогадовы даклад. У дакуменце паказваюцца і падрабязна абмяркоўваюцца тыя краіны, дзе існуюць «сур'ёзныя і бесперапынныя» акты парушэнняў свабоды веравызнання.

«У найлепшым выпадку ў краінах, за якімі мы назіраем, сітуацыя не палепшылася», — сказаў старшыня камітэту Роберт Джордж. Асаблівую трывогу, паводле даклада, выклікае сітуацыя ў Егіпце, Бірме, Кітаі, Эрытрэі, Іране, Іраку, Нігерыі, Паўночнай Карэі, Пакістане, Саудаўскай Аравіі, Судане, Сірыі, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане, В'етнаме і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы.

«Зняволенні людзей, якія дзейнічаюць толькі ў адпаведнасці з голасам свайго сумлення, у тым ліку і заключэнне ў турму па рэлігійных прычынах, непакоіць надалей», — адзначыў Роберт Джордж. Напрыклад, у Кітаі дастаткова пакрытыкаваць кампанію супраць крыжоў на будынках святыняў, каб трапіць за краты. У сувязі з гэтым найбольш складаная сітуацыя ў Пакістане, дзе кожны чалавек можа быць прысуджаны да пажыццёвага зняволення або нават смяротнага пакарання з-за так званага «блюзнерства».

У Заходняй Еўропе трывогу USCIRF выклікае распаўсюджванне антысемітызму і нянавісці да мусульман.

У дакладзе было адзначана паляпшэнне сітуацыі ў Нігерыі, Шры-Ланцы і на Кіпры, у краінах, якія ўсё часцей прымаюць меры супраць нападаў на свабоду веравызнання.

Паводле польскага Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.