У Францыі прадаюць касцёл за 70 тысяч еўра | Друк |
05.05.2016 10:00

Брокерская фірма ў рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале на поўначы Францыі прапануе на продаж незвычайную нерухомасць: за 70 тысяч еўра можна купіць  размешчаны ў гандлёвым цэнтры «каталіцкі касцёл, плошчай 280 кв. м з прылеглым да яго садам у 130 кв. м».

Паводле мясцовых СМІ, касцёл св. Юзафа ў мясцовасці Ле Ката-Камбрэсіс, якая налічвае 7 тысяч жыхароў, быў зачынены шэсць месяцаў таму, бо ў дыяцэзіі Камбрэ не было сродкаў на яго ўтрыманне.

У прапанове аб продажы можна прачытаць, што ў аб’екце, пабудаваным ў 1913 годзе, нядаўна адрамантаваны ацяпленне і электрычныя ўстаноўкі, акрамя таго, дах і столь былой святыні знаходзяцца ў добрым стане, і інтэр’ер можна свабодна падзяліць.

Паводле Ekai.pl,

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by