Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украінскі Каталіцкі медыя-цэнтр адзначыў сваё 15-годдзе
04.05.2016 12:00

3 мая Каталіцкі медыя-цэнтр (КМЦ) ва Украіне адсвяткаваў сваё 15-годдзе. КМЦ быў створаны ў 2001 г. спецыяльна з нагоды прыезду Папы Яна Паўла ІІ ва Украіну. Гэты рэсурс актыўна прымаў удзел у падрыхтоўцы візіту, падаючы інфармацыю ў свецкія СМІ пра візіт Папы і пра жыццё Каталіцкага Касцёла ва Украіне і свеце.

Дзейнасць КМЦ уключала ў сябе актыўную дзейнасць на парафіях, выданне дзіцячага часопіса «Вадаграй» (называўся спачатку «Твой часопіс»), актыўнае кнігавыдаўніцтва, пачатак дзейнасці «Радыё Марыя» і паўстанне інтэрнэт-старонкі КМЦ.

Як адзначыў кс. Павел Вішкоўскі, першы дырэктар КМЦ: «Вялікім крокам наперад стала магчымасць зваротнай сувязі, калі чытачы атрымалі магчымасць каментаваць матэрыял, які мы змяшчалі на сайце».

Акрамя таго, кс. Павел Вішкоўскі падкрэсліў, што КМЦ пачаў заваёўваць інтэрнэт-прастору, калі ў ёй было шмат непрыстойных рэчаў, якім трэба было даць моцную альтэрнатыву паводле хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Цяперашні дырэктар КМЦ, якім з’яўляецца а. Дыега Саэз Марцін ОМІ, паведаміў пра напрамкі, над якімі працуе калетыў КМЦ сёння. Гэта інтэрнэт-старонка, ролікі і стрымінг, выданне друкаванай прадукцыі. Айцец Дыега адзначыў, што актуальным і значным пытаннем, якое выяўляе і асноўную задачу цэнтра, з’яўляецца пытанне аб тым, як зрабіць так, каб Езус быў актуальным.

Услед за Папам Бэнэдыктам XVI святар адзначыў, што, калі Касцёл хоча евангелізаваць праз медыя, то павінен не проста выкарыстоўваць медыйныя рэсурсы, але павінен быць у гэтых медыя.

Паводле kmc.in.ua, risu.org.ua (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.