Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Еўрастат: найбольшую колькасць непаўналетніх мігрантаў з Афганістана і Сірыі прыняла Швецыя
03.05.2016 11:42
Лік непаўналетніх мігрантаў, якія пазбаўленыя апекі дарослых і шукаюць прытулку ў Еўрапейскім Саюзе, у 2015 годзе склаў 88,3 тыс. чалавек. Паводле дадзеных Еўрастата, апублікаваных  1 мая, можна сцвярджаць, што іх колькасць павялічылася ў 8 разоў у параўнанні з 2013 годам.
 
Гэта лічба тычыцца тых асоб ва ўзросце да 18 гадоў і без дарослай апекі, што  намагаюцца прыбыць у Еўрасаюз як мігранты, а не тых, хто прыбыў у 2015 годзе.

Еўрастат падае, што ў пераважнай большасці (91 %) гэта хлопчыкі, і палова іх (51 %) прыбыла з Афганістана. На другім месцы — сірыйцы (16 %).

У 2008-13 гг. іх колькасць склала ў сярэднім каля 13 тыс. У 2014 годзе ў сувязі з міграцыяй першай хвалі крызісу  колькасць вырасла да 23 тыс., гэта азначае, што ў 2015 годзе іх прыбыло каля 65 тысяч.

57 % непаўналетніх знаходзіцца ва ўзросце 16-17 гадоў; 29 % - 14-15 гадоў, і менш чым за 14 гадоў складае 13 працэнтаў.

Найбольшую колькасць з іх прынялі наступныя краіны: Швецыя (40 %), Германія (16 %), Венгрыя (10 %) і Аўстрыя (9 %).

Паводле wiara.pl, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.