ААН падзякавала Папу Францішку за пасланне да Сірыі | Друк |
03.05.2016 10:59

«Мы ўдзячныя Папу Францішку за яго пасланне, якое ўзмацняе нядаўні заклік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый да неадкладнага спынення агню ў Сірыі». Такімі словамі спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі Стэфан дэ Містура пракаментаваў словы Папы Францішка, прамоўленыя Пантыфікам з нагоды велікоднай малітвы «Уладарка Неба».

Дыпламат пацвердзіў драматычную гуманітарную сітуацыю ў краіне, асабліва ў раёне Алепа, арэне крывавых сутыкненняў паміж рознымі групоўкамі. «Мы цалкам падзяляем занепакоенасць Папы», — дадаў дэ Містура.

Ідзе чарговы тыдзень перамоваў пад эгідай ААН па мірных дамовах паміж апазіцыяй і рэжымам Дамаска. У сталіцы і ў прыбярэжнай вобласці Латакіі рэжым спынення агню быў працягнуты яшчэ на 24 гадзіны. Нягледзячы на гэта, баі паміж паўстанцамі і прыхільнікамі Прэзідэнта Асада працягваюцца ў Алепа, дзе, паводле слоў мясцовых крыніц, за апошні тыдзень у ходзе баявых дзеянняў былі забіты 250 грамадзян.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by