Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Перад з’ездам партыі ў Паўночнай Карэі забаранілі жаніцца і хаваць людзей
03.05.2016 10:59

У Паўночнай Карэі забаранілі асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы, такія як вяселлі і хаўтуры, перад з’ездам кіруючай Працоўнай партыі Карэі.

Пра гэта са спасылкай на паўднёвакарэйскае агенцтва Рэнхап паведамляе delfi.lt.

Удакладняецца, што такія меры прымяняюцца ў мэтах бяспекі.

Таксама ў КНДР устанавілі асаблівы перыяд назірання: быў абмежаваны ўезд у Пхеньян. Уздоўж мяжы з Кітаем было ўзмоцнена назіранне. Першы за 36 гадоў VII з’езд партыі адбыўся 6 мая.

На ім партыя падвядзе вынікі працы Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай рэвізійнай камісіі, прыме праграму і ўстаў, рашэнні па асноўных пытаннях лініі партыі, яе палітыкі, стратэгіі і тактыцы, а таксама прызначыць генеральнага сакратара партыі. VI з’езд партыі адбыўся ў 1980 годзе. На ім была прынята «сямігодка» на перыяд з 1978 па 1984 год.

Delfi.lt, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.