Прадстаўнік РПЦ: Падрыхтоўка да сустрэчы Папы Рымскага з Патрыярхам пачалася яшчэ ў 1996 годзе | Друк |
12.02.2016 15:00

Супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў па міжхрысціянскіх справах Рускай Праваслаўнай Царквы святар Аляксей Дзікароў распавёў пра тое, як праходзіла падрыхтоўка да сустрэчы Папы Рымскага і Патрыярха.

«Падрыхтоўка да сустрэчы Патрыярха з Папам Рымскім пачалася яшчэ ў 1996 годзе. Тады меркавалася арганізаваць сустрэчу паміж Патрыярхам Алексіем ІІ і Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Была прызначана дата і вызначана месца сустрэчы — 21 чэрвеня 1997 года ў Вене.

Аднак 10 чэрвеня 1997 года Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы, разгледзеўшы актуальны стан адносін паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам, прыйшоў да высновы, што сустрэча не падрыхтавана належным чынам», — паведаміў святар.

Паводле pravmir.ru, (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by