3500 журналістаў акрэдытавана на візіт Папы ў Мексіку | Друк |
12.02.2016 10:42

Візіт Папы Францішка ў Мексіку, які пачынаецца 12 лютага, выклікаў вялікую цікавасць у прадстаўнікоў СМІ. Галоўны арганізатар візіту біскуп Эўджэніо Ліра праінфармаваў радыё Формула, што шасцідзённы візіт Пантыфіка будуць асвячаць 3500 журналістаў.

Пры гэтым колькасць пішучай братыі магла быць яшчэ большай: адмову ў акрэдытацыі атрымала 1100 чалавек, паколькі арганізатары ўжо не маглі забяспечыць ім месца працы.

Паводле КАІ, (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by