Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Інданезіі наладжана міжрэлігійнае супрацоўніцтва ў сферы планавання сям'і
11.02.2016 15:50
Планаванне сям'і «нельга зводзіць толькі да пытання кантролю над нараджальнасцю, але яно павінна ўключаць усе аспекты сужэнства і рэкамендацыі cужэнцам у тым, каб дзеці былі здаровыя і ўключаны ў грамадскае жыццё, а сям'я квітнела эканамічна» — так пракаментаваў Міжнародную канферэнцыю па планаванні сям'і, якая праходзіла ў Інданезіі, каталіцкі святар Хібертус Хартона, прадстаўнік аб'яднання біскупаў Інданезіі.

Біскупская канферэнцыя нястомна пашырае дапамогу сужэнцам, навучаючы іх адказнаму бацькоўству ў процівагу ідэалогіі кантрацэпцыі. Гэтыя праекты ажыццяўляюцца пры ўдзеле пратэстантаў, а таксама мусульман і будыстаў. Мэта міжрэлігійнага супрацоўніцтва ў гэтай галіне — садзейнічаць «маральнаму абліччу сем'яў у краіне».

Дзейнасць Каталіцкага Касцёла на карысць сям'і атрымала прызнанне міністра рэлігійных спраў Інданезіі, які адзначыў «вялікую кампетэнтнасць» парафій у падрыхтоўцы маладых людзей да шлюбу і планавання сям'і, якое выключае кантрацэпцыю.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.