Сірыя: з рук ісламістаў вызвалены некалькі хрысціянскіх закладнікаў | Друк |
26.11.2015 14:30

У вобласці Аль-Хасака на поўначы Сірыі былі вызвалены з рук баевікоў «Ісламскай дзяржавы» дзесяць асірыйскіх хрысціян. Хрысціянскае агенцтва «Айна» паведаміла 25 лістапада, што група з пяці жанчын і пяці мужчын у добрым фізічным стане.

Па дадзеных агенцтва, у руках ісламістаў знаходзіцца яшчэ 158 хрысціян.

На вёску, у якой пражываюць пераважна асірыйскія і халдэйскія хрысціяне і якая размяшчаецца на рацэ Хабур, 23 лютага гэтага года напалі ісламісты і скралі яе жыхароў.

Агенцтва «Айна» паведамляе, што тады былі выкрадзены 253 жыхары, сярод іх шмат пажылых людзей, жанчын і дзяцей.

Дзевяць хрысціян загінула ў той час ад рук тэрарыстаў падчас абароны сваіх дамоў. Каля трох тысяч былі вымушаны пакінуць свае дамы.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by