Біскупы Алжыра засцерагаюць ад ісламафобіі | Друк |
20.11.2015 12:52

«Жывучы сярод мусульман, мы назіраем, што яны асуджаюць гэтыя напады і глыбока засмучаныя тым фактам, што гэтыя акты былі здзейснены ў імя ісламу», – з такімі словамі каталіцкія біскупы Алжыра звярнуліся да епіскапату Францыі.

Алжырскія іерархі выказалі абурэнне і асуджэнне гэтых «д'ябальскіх» тэрарыстычных актаў.

Біскупы выказалі спачуванне сем’ям тых, хто загінуў у тэрактах, а таксама сваю занепакоенасць тым, каб тэракты ў Парыжы не паўплывалі на распаўсюджванне ксенафобіі і антымусульманскіх настрояў у грамадстве.

Біскупы падкрэсліваюць, што замест нянавісці патрэбна паказаць, што братэрства магчымае і адрозненні не з'яўляюцца перашкодай для яднання сэрцаў і духу.

Паводле Deon.pl (MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by