ЗША: ФБР падало апошнія звесткі аб ахвярах на фоне нянавісці да вызнаўцаў розных рэлігій | Друк |
19.11.2015 08:42

У агульнай складанасці 70 чалавек сталі ахвярамі 64 злачынстваў на глебе нянавісці да Каталіцкага Касцёла ў ЗША ў 2014 годзе, паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным на інтэрнэт-сайце Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) 16 лістапада.

У дакладзе, у якім пералічаны злачынствы, матываваныя нянавісцю на глебе расавай і этнічнай прыналежнасці, рэлігіі, сексуальнай арыентацыі, інваліднасці, полу і гендэрнай ідэнтычнасці, паведамляецца, што ў 2014 годзе таксама мелі месца 609 злачынстваў на глебе антысемітызму, 154 антымусульманскія і 25 антыпратэстанцкіх злачынствы на глебе нянавісці.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by