Паліцыя Нью-Ёрка рыхтуецца да прыезду Папы | Друк |
27.08.2015 16:51
Шэф нью-ёркскай паліцыі Біл Брэтан гатовы да «пякельнага руху», які чакаецца ў горадзе падчас візіту Пантыфіка.
Падчас візіту ў ЗША Папа Францішак наведае Нью-Ёрк 24 і 25 верасня. На гэты час запланавана таксама святая Імша з удзелам Пантыфіка ў парку Мэдзісан сквер з удзелам каля тысячы чалавек.
 
Пра гэта Біл Брэтан паведаміў газеце «New York Post». Як перадае каталіцкае агенцтва навін Польшчы, паліцэйскі адзначыў, што «Папа Францішак — гэта той Пантыфік, які заўсёды хоча мець непасрэдны кантакт з людзмі». Папа вядомы тым, што кожную хвіліну можа раптоўна змяніць праграму, што можа прывесці да нечаканых цяжкасцяў у грамадскім руху горада. «Таму мы павінны быць падрыхтаванымі», — сказаў шэф нью-ёркскай паліцыі.
 
(ils)

 
© 2003-2024 Catholic.by