Афрыка рыхтуецца да сустрэчы з Папам | | Друк | |
03.08.2015 14:28 |
Ідзе падрыхтоўка да першага падарожжа Папы Францішка ў Афрыку. На мінулым тыдні ватыканская дэлегацыя знаходзілася ў Бангі – сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якая стане адной з трох краін кантынента, якія Святы Айцец наведае 27-29 лістапада. Дзвюма наступнымі будуць Уганда і Кенія. “Для нас гэтая пілігрымка з’яўляецца сапраўдным благаслаўленнем”, - сказаў арцыбіскуп Бангі Дзьеданэ Нзапалаінга. Па словах іерарха, яго суайчыннікі чакаюць, што Папа прынясе ў гэтую краіну, якая зараз з цяжкасцю выходзіць з грамадзянскай вайны, патрэбныя дары спакою і прымірэння. (AG) |