У Мексіцы ў працэсію пілігрымаў урэзаўся грузавік. 20 загінулых | Друк |
30.07.2015 14:51

У Мексіцы ў працэсію пілігрымаў урэзаўся грузавік. У выніку здарэння загінулі па меншай меры 20 чалавек, яшчэ каля 30 атрымалі траўмы.

Па словах мэра муніцыпалітэта Масапіль Вісэнтэ Пэрэса Эсківеля, у грузавіка адмовілі тармазы і ён наехаў на пілігрымаў, якія ішлі па адной з цэнтральных вуліц Масапіля. Вадзіцель уцёк з месца здарэння, зараз яго шукаюць, аб затрыманні пакуль не паведамлялася.

На месца здарэння прыбылі шматлікія ратавальнікі, у тым ліку з суседняга штата Каауіла, параненых дастаўляюць у бальніцы.

BBC, (ViP)

 
© 2003-2024 Catholic.by