Жыццё хрысціян у Егіпце абмяркуюць на канферэнцыі ў Францыі | Друк |
22.05.2015 11:33

У Парыжы пройдзе канферэнцыя аб жыцці хрысціянскай меншасці ў сучасным Егіпце. На сустрэчы з дакладам выступіць дырэктар культурнага цэнтра езуітаў у Александрыі а. Генры Булад, піша L'Observatoire De La Christianophobie.

Айцец Генры Булад з'яўляецца экспертам у вобласці ісламу і не па чутках ведае аб сітуацыі, у якой зараз жыве хрысціянская меншасць у Егіпце.

Канферэнцыя адбудзецца 26 мая ў Парыжы ў цэнтры Шарль.

Хрысціяне ў Егіпце складаюць 10-20 %. Абсалютную большасць з іх складаюць вернікі Копцкай Праваслаўнай Царквы, колькасць католікаў — каля 1%.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by